Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярлецкага будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе


Вадзім Цярлецкі

Вадзім Цярлецкі

Актывіста арганізацыі «Разам для Беларусі» Вадзіма Цярлецкага затрымалі ўчора на менскім вакзале, калі ён ужо зьбіраўся ехаць дадому ў Горадню.

13.10 Пачаўся працэс. Судзьдзя Лапко не пусьціў на паседжаньне журналістаў, праваабаронцаў і сваякоў.

10.50 Вадзіма Цярлецкага прывезьлі ў суд. Яго вінавацяць у лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.


Як паведаміла Свабодзе прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Наста Лойка, Цярлецкі меў вырашыць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам, якому ён шмат дапамагае. Цярлецкі таксама шмат дапамагае маці Аўтуховіча Лідзіі Юліанаўне.

Пасьля затрыманьня Цярлецкага адбыў ноч у менскай турме на Акрэсьціна. Яго абвінавацілі ў лаянцы. Калі пачнецца суд, пакуль невядома.
XS
SM
MD
LG