Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Надзвычайнае становішча ў Эгіпце скасаванае


Прыхільнікі Мухамада Мурсі ў Каіры.

Прыхільнікі Мухамада Мурсі ў Каіры.

Суд у Каіры абвясьціў аб завяршэньні трохмесячнага надзвычайнага становішча ў Эгіпце.

Аб’ява на гэты конт паступіла на два дні раней, чым чакалася. Вайсковы ўрад заявіў, што будзе чакаць афіцыйнага паведамленьня суда.

ЗША віталі гэтае рашэньне. Разам з тым прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Джэн Сакі адзначыла, што Вашынгтон і надалей занепакоены сытуацыяй у Эгіпце і заклікае ўрад «паважаць правы эгіпцян», у тым ліку права на мірны пратэст.

Надзвычайнае становішча было абвешчана 14 жніўня, калі Эгіпет ахапіў гвалт пасьля зьвяржэньня вайскоўцамі прэзыдэнта Мухамада Мурсі, якога падтрымлівалі ісламісты.

Сотні людзей, галоўным прыхільнікі Мурсі, былі забітыя падчас беспарадкаў.

XS
SM
MD
LG