Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі распрацаваны праект указа аб увядзеньні падатку з грамадзянаў, якія не працуюць і ня ўдзельнічаюць у фармаваньні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, але пры гэтым зьяўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг.

БелТА паведамляе, што пра гэта заявіла начальнік галоўнага ўпраўленьня фінансаваньня сацыяльнай сфэры і навукі Міністэрства фінансаў Сьвятлана Крэтава на пашыраным пасяджэньні ў Палаце прадстаўнікоў.

«У цяперашні час ва ўрадзе разглядаецца пытаньне аб увядзеньні падатку для грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фармаваньні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, паколькі нідзе фармальна не працуюць, але карыстаюцца сацыяльнымі дабротамі, якія фінансуюцца зь бюджэту,» – сказала Крэтава.

Паводле яе словаў, у праекце прапануецца ўсталяваць штогадовую аплату ў памеры 2,6 мільёна беларускіх рублёў. Гэтыя сродкі плянуецца накіроўваць на фінансаваньне сацыяльнай сфэры. У дакумэнце, дадае БелТА, таксама вызначана катэгорыя грамадзян, якіх «можна аднесьці да дармаедаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG