Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна больш не купляе расейскі газ. Да канца году


Украіна ня мае патрэбы закупкі расейскага газу з прычыны цёплага надвор'я. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў кампаніі «Укртрансгаз» паведамляе «Коммерсант-Украина».

Кампанія «Нафтагаз Украіны» паступова скарачае запазычанасьць за жнівеньскія пастаўкі газу, якая складае каля 800 мільёнаў даляраў. За атрыманы ў кастрычніку газ «Нафтагаз» вінны «Газпрому» яшчэ 1,35 мільярда даляраў, паведаміў прадстаўнік расейскай кампаніі Сяргей Купрыянаў.

Да канца году «Нафтагаз», каб не павялічваць запазычанасьць, наогул больш не плянуе закупляць расейскі газ, сьцьвярджае крыніца «Коммерсант-Украина».

Украіна з канца мінулага тыдня цалкам спыніла закупляць газ у расейскага газавага манапаліста «Газпрома».

На мінулым тыдні віцэ-прэм'ер-міністар Украіны Юры Бойка заяўляў, што ўкраінскі бок мае намер мінімізаваць закупкі расейскага газу і закупляць выключна аб'ёмы, неабходныя для сваіх патрэбаў, калі расейскі бок працягне «выкарыстаньне фармальнага падыходу» ў газавых адносінах. Паводле яго слоў, Украіна ня будзе ствараць новых даўгоў за расейскі газ, паколькі цяпер ня будзе купляць вялікіх аб'ёмаў гэтага энэрганосьбіту, кіруючыся ўласнымі патрэбамі. «Аб'ёмы будуць нязначнымі, і на гэта грошай у нас хопіць», – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG