Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп запрашае беларускіх падлеткаў у ЗША


Беларускіх школьнікаў 8–10 клясаў з добрым валоданьнем ангельскай мовай запрашаюць у ЗША для ўдзелу у сэмінарах і практычных занятках па каманднай працы, пастаноўцы мэтаў, плянаваньні праектаў, удзеле ў жыцьці грамадзтва і валянтэрскіх праектах.

Удзельнікі чатырохтыднёвай праграмы ўлетку 2014 году наведаюць штаты Ілінойс, Мінэсота і Калярада, дзе будуць жыць у сем’ях і ўдзельнічаць у грамадзкіх мерапрыемствах і культурных праектах, а таксама наведваць знакамітыя мясьціны. У канцы праграмы беларускія школьнікі паедуць у Вашынгтон, Акруга Калюмбія, дзе возьмуць удзел у практычных занятках.

Пасьля вяртаньня дадому, удзельнікі змогуць атрымаць падтрымку ў рэалізацыі асабістых праектаў.

Праграма the Youth Leadership Program ладзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША і Амэрыканскай рады па міжнароднай адукацыі.
Прэтэндэнты на ўдзел павінны адпавядаць шэрагу крытэраў і падаць заяўку да 28 лістапада 2013 года.

Падрабязьней пра праграму можна пачытаць тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG