Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарачы Дзень польскай незалежнасьці


У часе маршу
У часе маршу

Польскія ўлады прызналі незаконнай найбуйнейшую дэманстрацыю з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада.

Цягам свайго маршу польскія нацыяналісты закідалі тэрыторыю расейскага пасольства ў Варшаве бутэлькамі, фаерамі і сьмецьцем. Прадстаўнік пасольства паведаміў, што ўзгараньняў не было. Напачатку мірнае шэсьце адзначылася таксама сутычкамі ўльтраправых з ультралевымі, якія спрабавала спыніць паліцыя. Паведамляецца, што паліцыя была вымушаная ўжыць траўматычную зброю, а дэманстранты кідалі ў паліцыю запальныя снарады і камяні, падпальвалі прыпаркаваныя аўтамабілі. Некалькі хуліганаў арыштаваныя, паліцэйскія атрымалі раненьні.

Афіцыйныя частка цырымоній з удзелам прэзыдэнта Камароўскага прайшла ў Варшаве без эксцэсаў. Найбуйнейшая апазыцыйная партыя «Права і справядлівасьць» адзначала дзень незалежнасьці ў Кракаве.

95 гадоў таму Польшчы ўдалося вярнуць незалежнасьць дзякуючы заканчэньню Першай Сусьветнай вайны. У лістападзе 1918-га ўлада ў краіне перайшла ў рукі Юзафа Пілсудзкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG