Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт Свабоды пагутарыў па тэлефоне з адпраўленым у адстаўку з пасады старшыні Менскага аблвыканкаму Барысам Батурам. Спадар Батура размаўляў на беларускай мове.

Карэспандэнт: «Добры вечар, Барыс Васільевіч, як вы сябе адчуваеце? Якія Вашы пляны, наогул, што Вы зьбіраецеся рабіць?»

Батура: «Я адчуваю сябе добра. Я пэнсіянэр і буду цяпер адпачываць».

Карэспандэнт: «Але ж Вам сказалі прыйсьці на „Барысаўдрэў“ і працаваць дырэктарам»...»

Батура: «Ну няма такога. Ва ўсякім разе ва ўказе».

Карэспандэнт: «Але ж Лукашэнка сказаў Вам прыйсьці і праз тры дні працаваць на „Барысаўдрэве“...»

Батура
: «Я пакуль адпачываю».

Карэспандэнт: „А што там Вам пагражалі, што распачнуць крымінальную справу, пад суд аддадуць, што ёсьць нейкія падставы?».

Батура: «Ну аддадуць, дык аддадуць. Мы людзі паднявольныя, не надта добра сябе адчуваем».

Карэспандэнт: «Але ж Вы лічыце, што гэта нейкія беспадстаўныя закіды на Ваш бок?»

Батура: «Не, я лічу, што гэта справядліва. Але не толькі мы. Таму дзякуй Вам за тэлефанаваньне, на гэтым інтэрвію скончана».

8 лістапада падчас вывучэньня сытуацыі на барысаўскіх прадпрыемствах Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка Менскага аблвыканкама Барыса Батуру, намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Тура, а таксама старшыню канцэрна „Беллеспаперапрам“ Аляксандра Пераслаўцава. Пры гэтым Лукашэнка выступіў з пагрозай крымінальнай справы:

«Батуру вызваліць ад займаемай пасады і накіраваць сюды (у ААТ “ Барысаўдрэў») кіраўніком. Калі праз тры дні не выйдзе на працу, распачаць крымінальную справу па ім. Калі ён тут не здолее да вясны — завесьці крымінальную справу», — заявіў Лукашэнка, наведваючы ААТ «Барысаўдрэў» .

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG