Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскі НПЗ: тлумачальная зь сінякамі


11 лістапада ў Мазырcкім раённым судзе распачаўся разгляд пазову звольненага мэханіка цэху № 12 нафтаперапрацоўчага заводу, сябра незалежнага прафсаюзу Івана Шабана да начальніка ўчастку Алега Шкурко за нанясеньне лёгкіх цялесных пашкоджаньняў. Сінякі на грудзях і руцэ зафіксавала судмэдэкспэртыза.

У судзе Алег Шкурко не прызнаў, што займаўся рукапрыкладзтвам. Хоць і не адмаўляў інцыдэнту з падначаленым мэханікам, падчас якога хапаў таго за спэцвопратку.

Па словах заяўніка, лёгкія цялесныя пашкоджаньні яму былі нанесены начальнікам участку, калі ён паспрабаваў запісаць на мабільны тэлефон яго чарговыя неабгрунтаваныя прэтэнзіі. Перад гэтым Шкурко пасылаў Івана Шабана ў суседні цэх адрамантаваць кулер пітной вады. І калі мэханік крыху затрымаўся, запатрабаваў справаздачу. Такую справаздачу Іван падрыхтаваў, бо заходзіў яшчэ ў адміністрацыйны будынак. Аднак падрыхтаваная справаздача начальніку ўчастку не спадабалася, і ён запатрабаваў тлумачальную. Прычым не абы-якую, а пахвілінную. Гэтую частку размовы Шабан і меўся запісаць на відэатэлефон — і тут начальнік участку ўскіпеў.

Разгляд справы будзе працягнуты 15 лістапада — на паседжаньне выклікалі сьведак з нафтаперапрацоўчага заводу.

Пазоўнік просіць суд прызначыць начальніку ўчастку адміністрацыйнае пакараньне за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG