Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стыльна, Модна, Безвыходна!» — конкурс графіці ад БРСМ


Фота Алёна Агальцова. vk.com
Фота Алёна Агальцова. vk.com

Як апынуцца ў абдымках прыгожых дзяўчат, падкажа праект «Крок наперад» у сваім відэароліку. Хакейны конкурс графіці ад гомельскага БРСМ. Гісторыя пра Кацю Бязмацерных і тых людзей, што былі вакол яе ў ейнай творчасьці.

У рубрыцы Радыё Свабода «Сеткі падказалі» мы знаёмім вас зь цікавымі навінамі і тэмамі, якія зьяўляюцца, абмяркоўваюцца і намі выхопліваюцца з сацыяльных сетак.


Матывацыйны «Крок наперад» да мовы


Каб апынуцца ў абдымках прыгажунь, трэба размаўляць па-беларуску. З такім мэсыджам у рэклямным відэароліку сёньня стартаваў першы беларускамоўны онлайн-конкурс відэаролікаў «Крок наперад». Кожны ахвотны можа ўзяць удзел у конкурсе — зьняць цікавае матывацыйнае вiдэа на беларускай мове, выкарыстоўваючы спэцыяльныя выразы, і атрымаць каштоўныя ўзнагароды.



Як зазначаюць арганізатары, праект «Крок наперад» створаны для таго, каб кожны атрымаў магчымасьць зрабіць уласны ўнёсак у разьвіцьцё нашай мовы. Каб усе мы ўсьвядомілі і зразумелі, што беларуская мова — велічная, багатая і прыгожая, каб адчулі смак роднай мовы.

Пазнаёміцца з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна на сайце праекту

Хакейны БРСМ


У гэтыя выходныя ў Гомелі БРСМ правёў фінал конкурсу графіці, які быў прысьвечаны будучаму чэмпіянату сьвету па хакеі.

Выніковыя працы ўдзельнікаў конкурсу са зьедлівым подпісам «Стыльна, Модна, Безвыходна!» апублікаваў вядомы беларускі стрыт-арт праект «SIGNAL», удзельнікі якога ўпрыгожылі сёлета сваімі працамі фасады некалькіх жылых дамоў у Магілёве і Гомелі.

Дзіма Башмак (аўтар фота)








Цяпер табе заўсёды 26


Сайт Generation.by падрыхтаваў вялікі матэрыял пад загалоўкам «Дваццаць шэсьць». Алесь Герасіменка прысьвяціў яго сваёй сяброўцы, падарожніцы і таленавітай журналістцы Кацярыне Бязмацерных, якая 29 верасьня разам з мужам Аляксеем Ілюшыным загінула ў Пакістане.


Алесь Герасіменка піша: «Мяне заўжды зьдзіўляла здольнасьць да глыбокай рэтраспэктыўнай рэфлексіі, якую мела журналістка і пісьменьніца Каця Бязмацерных. Гэтыя ўнутраныя пошукі станавіліся крыніцай для творчага росту, ад невялічкіх артыкулаў для падлеткавых выданьняў кшталту „Бярозкі“ і „Пераходнага ўзросту“ да апавяданьняў, што публікаваліся ў вялікіх „Маладосьці“ і „Дзеяслове“. Гэта гісторыя пра яе, а таксама пра тых людзей, што былі вакол Каці ў ейнай творчасьці.

А яшчэ гэта гісторыя пра чалавека, які ўмеў зьдзяйсьняць свае самыя галоўныя мары».

Таксама ў матэрыяле сабраныя спасылкі на Каціны тэксты для розных беларускіх часопісаў, газэт і сайтаў. Два зь іх дагэтуль не публікаваліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG