Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндцаў крытыкуюць за беларускага амбасадара


Сьцяг Шатляндыі

Сьцяг Шатляндыі

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch асудзіла запрашэньне амбасадара Беларусі ў Вялікабрытаніі і Ірляндыі Сяргея Алейніка на сэсію шатляндзкага парлямэнту ў Эдынбургу на мінулым тыдні.

«Беларусь зьяўляецца самай рэпрэсіўнай дзяржавай у Эўропе. Сытуацыя з правамі чалавека ў гэтай краіне вельмі дрэнная і працягвае пагаршацца» – сказала Юлія Гарбунова з Human Rights Watch шатляндзкаму выданьню The Herald, тлумачачы, чаму шатляндзкія заканадаўцы павінны былі паставіцца да спадара Алейніка больш сувора.

The Herald паведамляе, што Сяргей Алейнік зьявіўся на сэсіі ў часе, прысьвечаным дэпутацкім запытам, і атрымаў авацыю ад дэпутатаў пасьля таго, як яго зьяўленьне на галерэі для VIP-аў было абвешчанае ў залі парлямэнту.

«Шатляндзкі парлямэнт ўтрымлівае свае міжнародныя сувязі ў адпаведнасьці з замежнай палітыкай Вялікабрытаніі. Гэта нармальная практыка, калі мы задавальняем просьбы аб наведваньні парлямэнту Шатляндыі амбасадарамі, якія прадстаўляюць краіны, зь якімі Вялікабрытанія мае дыпляматычныя адносіны» – патлумачыў зьяўленьне Сяргея Алейніка на сэсіі прэсавы прадстаўнік шатляндзкага парлямэнту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG