Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ»: справу разглядае Вярхоўны суд


11 лістапада Вярхоўны суд павінен пачаць разгляд пазову прадпрыемства ПГУП «БЕЛСАТплюс», якое гандлюе спадарожнікавым абсталяваньнем, супраць спадарожнікавага каналу «Белсат».

Андрэй Белякоў, дырэктар «БЕЛСАТплюс», раней заявіў Радыё Свабода, што ягоная кампанія мае выключныя правы на гэты таварны знак на тэрыторыі Беларусі.

«БЕЛСАТплюс» займаецца продажам спадарожнікавага абсталяваньня.

Цяпер кампанія патрабуе, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў перадачу сыгналу тэлебачаньня «Белсат».

У рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» напярэдадні паведамілі, што будуць намагацца пераносу судовага паседжаньня, бо інфармацыю пра суд атрымалі толькі 5 лістапада і ня мелі часу падрыхтавацца.

11 лістапада ў Польшчы дзяржаўнае сьвята

Тэлеканал «Белсат» і адпаведны інтэрнэтны дамэн зарэгістраваныя ў Польшчы.

Дамэннае імя не зарэгістраванае ў Беларусі і не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачаньне не трансьлюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права. Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»).

«Белсат» трансьлюецца з спадарожніка «Astra 4A» (ранейшая назва — «Sirius 4»), пазіцыя 4,8˚E [1], палярызацыя H [2], частата 12 380 МГц, штодзённа ад 7:00.
XS
SM
MD
LG