Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падземныя штуршкі зафіксаваныя ў Японі і Таджыкістане.

Японія


На ўсходзе Японіі адбыўся землятрус магнітудай 5,5.

Аварыйная АЭС «Фукусіма» не пацярпела, паведамляе агенцтва Reuters.

Штуршкі адчуваліся і ў Токіо, аднак паведамленьняў пра разбурэньні пакуль няма.

На кароткі час былі затрыманыя хуткасныя цягнікі «Сінкансэн»​, якія злучаюць Токіо з поўначчу краіны.


Таджыкістан


Землятрус магнітудай да 5,2 зарэгістраваны ў нядзелю раніцай у цэнтры Таджыкістану, паведамляе Геалягічная служба ЗША.

Эпіцэнтар знаходзіцца за 21 кіламэтар на паўднёвы ўсход ад Душанбэ, за 11 кілямэтраў на паўночны захад ад таджыкскага гораду Явану.

Штуршкі адчуваліся ў Душанбэ: зьвінеў посуд у шафах, гойдаліся верхавіны шматпавярховікаў, паведамляе Інтэрфакс.

Зьвесткаў пра ахвяры і разбурэньні пакуль не было, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG