Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Лошыцу. Частка першая
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00
Наўпроставы лінк

Шэсьце ў Лошыцу. Жывы рэпартаж

10 лістапада ў Менску адбылося жалобнае шэсьце ў Лошыцу. Акцыю арганізоўвала КХП-БНФ. Па сканчэньні мітынга, міліцыя затрымала Леаніда Смаўжа, аднаго з удзельнікаў шэсьця

17:36 10.11.2013
Леаніда Смаўжа перавялі ў пастарунку міліцыі Ленінскага раёну ў турму на Акрэсьціна. Суд павінен адбыцца заўтра, 11 лістапада.

Пра гэта грамадзкаму актывісту Ільлі Дабратвору паведамілі міліцыянты.
16:41 10.11.2013
Асноўныя тэзы ліста Зянона Пазьняка:
  • Такіх месцаў, як Лошыца, на Беларусі — сотні. Гэта сьведчаньні пакутнага мартыралогу народу.
  • Дзяды сталі саркальным сьвятам для ўсёй нацыі.
  • Зь Дзядоў выходзілі вялікія ідэі, вялікія творы і вялікія падзеі, якія ўплывалі на Беларусь на ўсю былую Рэч Паспалітую.
  • На першыя Дзяды, арганізаваныя Народным фронтам, прыйшло насельніцтва, а вярнуўся народ.
  • Пасьля захопу Беларусі першым галоўным пытаньнем расейскай імпэрскай палітыкі на акупаванай тэрыторыі стала задача ліквідацыі мовы. Гэтую задачу яны выконваюць ўжо 200 гадоў.
  • Галоўная тактыка Масквы ў гэтым пытанньні — асьляпленьніе праціўніка, якое адбываецца праз прапаганду, адукацыю і інфармацыю.
  • Масква цудоўна разумее, што галоўнай асновай існаваньня беларускай нацыі ёсьць беларуская мова. Калі выбіць гэтае зьвяно ў культуры, беларуская нацыя зьнікае, і захоп яе робіцца голымі рукамі.
  • Лукашэнку дагэтуль даюць крэдыты і падтрымліваюць толькі таму, што ён усьвядоміў гэтае галоўнае пытаньне расейскай палітыкі ў Беларусі і ажыцьцяўле яе.
  • Мала толькі паважаць сваю мову. Трэба на ёй гаварыць, пісаць і чытаць.
  • Не ўступайце ў акупацыйную армію. Не страляйце самі ў сябе. Любіце сваё і шануйце сваіх.


Пра словы Беленькага («калі ты гаворыш па-расейску, ты ў войску акупанта і страляеш у свой народ»): «Сфармуляваньне такога дакладнага і ёмістага вобразу ёсьць несумненным палітычным здабыткам. Гэтыя словы ўтрымліваюць глыбокі агульнанародны сэнс паводзінаў і супраціўленьня агульнабеларускаму злу».

Мітынг ў Лошыцы. Частка другая
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:10 0:00
16:17 10.11.2013
Асноўныя тэзы выступу Юрася Беленькага:
  • Калі мы забылі і адракаемся ад сваёй мовы. Які ж мы тады за народ?
  • Мы адродзімся як нацыя. Мы нікуды не зьнікнем. Мы зоймем сваё месца і мы будзем уладарамі на сваёй зямлі.
  • Гасподзь дае мову народу. І дае ўласнасьць. А кожнаму чалавеку — дае сваю душу. (...) Калі ты, чалавеча, адрокся ад сваёй душы, што ты ёсьць? Вось гэтая расьліна, якая ня мае дучы! Выбачайце, можа таксама жорстка, але праўда: чалавек без душы ня ёсьць чалавекам.
  • Калі мы не навучымся бараніць сваю мову, ня будзе мэханізму бараніць сваю эканоміку. Чалавек, які не навучыўся гэта рабіць, страціць усё.
  • Што будзе з намі? Пастрабуюць дабіць нас, уклініўшы сюды чужыя этнасы і забраўшы эканоміку.
  • Лукашэнка сьвядома зьнішчае бізнэс.
  • Лукашэнка пастаўлены Масквой і на Маскву працуе.
  • Мы маем унутраную энэргію і сілу бараніць свой народ і сваіх дзяцей. А мэханізм просты: трымацца свайго: мовы, культуры, хрысьціянскіх традыцыяў, сваёй беларускай душы.
  • Не далучайцеся да арміі акупантаў. Не гаварыце на іх мове. Гэта, канешне, вобраз... Але не такі ўжо і вобраз.
15:00 10.11.2013
14:47 10.11.2013
14:42 10.11.2013
14:31 10.11.2013
Выніковая фотагалерэя

14:07 10.11.2013
Леаніда Смаўжа павезьлі ў пастарунак міліцыі Ленінскага раёну Менску, паведаміў Радыё Свабода грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор.

Дабратвор сыходзіў зь мітынгу разам са Смаўжом.

«За намі шлі два чалавекі ў цывільным, а на прыпынку грамадзкага транспарту ўжо стаяла міліцэйская машына. Смоўж так і сказаў: „Мяне будуць браць“. Але ён пабачыў, што на іншы прыпынак пад’яжджае тралейбус. Рвануў туды! Міліцыянты па рацыі адразу сталі перагаворвацца, што ён зьбягае. Смоўж амаль пасьпеў. 5 ці 6 чалавек у цывільнымі літаральна выцягулі яго з тралейбусу», — апісаў затрыманьне Ільля Дабратвор.

Ільля Дабратвор
Ільля Дабратвор
13:39 10.11.2013
Напярэдадні затрыманьня Леанід Смоўж у інтэрвію Радыё Свабода паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сілаў.

Ён заявіў, што апрануў майку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасьці — цягам некалькіх год ён не можа ўладкавацца на працу.

Леанід Смоўж заявіў, што ягоныя продкі цярпелі ад савецкай улады.

Смоўж жыве ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці.
13:32 10.11.2013
Міліцыя затрымала Леаніда Смаўжа.

Пасьля мітынгу, Смоўж пайшоў у бок Камвольнага камбінату. За ім сачылі некалькі чалавек у цывільным.

Карэспандэнты Радыё Свабода чулі, як міліцыянты па рацыі перамаўляліся пра тое, дзе знаходзіцца Смоўж і куды ён ідзе.

Смаўжа затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту, удакладняе журналіст Антон Сурапін.
13:24 10.11.2013
Мітынг скончыўся. Людзі ўскладаюць кветкі і запальваюць зьнічы.
13:23 10.11.2013
Валеры Буйвал зачытаў ліст ад старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка.

Пазьняк піша, што беларуска мова заўсёды зьяўлялася аб'ектам асаблівага перасьледу з боку «расейскіх акупантаў».

Пазьняк падтрымлівае нядаўнія выказваньні Юрася Беленькага.

Пазьняк кажа, што Беленькі назваў рэчы сваімі імёнамі.

3 лістапада Беленькі на мітынгу ў Курапатах заявіў: «Палітыка зьнішчэньня, якую праводзіць супраць нас Расейская імпэрыя, не спынілася. Яна мае проста іншыя формы. Сёньня гэта русыфікацыя, пазбаўленьне нас гістарычнай памяці, пазбаўленьне нас нашай нацыянальнай культуры. Сёньня гэта водападзел змаганьня нас, беларусаў, за выжываньне супраць акупантаў. Я зьвяртаюся да кожнага чалавека тут, асабліва да моладзі. Памятайма: калі ты гаворыш па-расейску, ты ў войску акупанта і страляеш у свой народ. Бо калі адбудзецца поўная русыфікацыя (я ўпэўнены, што гэтага не адбудзецца), але адбудзецца, то можна ўявіць сабе, ў што ператворацца нашы людзі».

Жывы рэпартаж з шэсьця і мітынгу ў Курапатах чытайце тут
12:57 10.11.2013
Калёна дайшла да крыжа ў Лошыцкім Яры.

Пачынаецца мітынг.
12:56 10.11.2013
Майка ўдзельніка мітынга Леаніда Смаўжа

12:49 10.11.2013
Юрась Беленькі заявіў Радыё Свабода, што ў акцыі ўдзельнічаюць 70 чалавек. Акрамя актывістаў КХП-БНФ і моладзі, у калёне ідуць чальцы іншых палітычных партыяў.

Беленькі называе гэта станоўчым момантам.

Юрась Беленькі (ц) размаўляе з карэспандэнтам Радыё Свабода Галінай Абакунчык
Юрась Беленькі (ц) размаўляе з карэспандэнтам Радыё Свабода Галінай Абакунчык
12:36 10.11.2013
Непадалёк ад месца збору ўдзельнікаў шэсьця карэспандэнты Радыё Свабода заўважылі аўтобус, у якім сядзяць людзі ў цывільным, побач стаіць аўтазак.
12:32 10.11.2013
Калёна пачала рух.







12:30 10.11.2013
Людзі пачынаюць будаваць калёну. Расьцяжкі: «Беларуская салідарнасьць – наш cупраціў расейскай акупацыі», «Дзяды», «Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ».



На месцы збору – прыкладна 50 чалавек. Шмат моладзі.

12:24 10.11.2013
Лошыцкі Яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай. У 1988 годзе Яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.

КХП-БНФ ладзіць мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцкі Яр штогод.
12:22 10.11.2013
Некалькі дзясяткаў людзей хаваліся ад дажджу ў падземным пераходзе. Міліцыянты запатрабавалі ад Юрася Беленькага, каб людзі пакінулі пераход.



Людзі выйшлі і стаяць пад даждом.

Зьявілася расьцяжка «Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ» і яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі трымаюць у руках запаленныя зьнічы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG