Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 лістапада даражэе чыгунка


Вакзал Менск-Пасажырскі

Вакзал Менск-Пасажырскі

10 лістапада ў Беларусі даражэюць праезд і перавозка багажу чыгуначным транспартам.

Тарыф на адну паездку на гарадзкіх маршрутах вырасьце з 3500 да 5000 рублёў (калі гэта адзін тарыф) і з 4700 да 6000 (калі два тарыфы).

Тарыфы на рэгіянальных лініях эканом-кляса падвысяцца: з 700 да 900 рублёў за адну зону і з 70 да 90 рублёў за адзін кілямэтар.

Пастанова Міністэрства эканомікі на 50 % павышае кошт праезду на цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-кляса, міжрэгіянальных злучэньняў эканом- і бізнэс-клясаў.

На 50 % павялічацца тарыфы на перавозку багажу і грузавога багажу на гарадзкіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Пастанова Міністэрства эканомікі апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 кастрычніка.

Пастанова пачала дзейнічаць празь дзесяць дзён пасьля публікацыі.
XS
SM
MD
LG