Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алімпійскую паходню вынесьлі ў космас


Падарожжа алімпійскай паходні ў космас.

Падарожжа алімпійскай паходні ў космас.

Расейскія касманаўты Алег Котаў і Сяргей Разанскі правялі першую ў гісторыі алімпійскую эстафету ў адкрытым космасе.

Алімпійскі факел быў дастаўлены на міжнародную касьмічную станцыю на караблі Саюз 7 лістапада.  Сёньня касманаўты Котаў і Разанскі выйшлі ў скафандрах у адкрыты космас і некалькі разоў перадалі незапаленую паходню адзін аднаму. Сымбалічная акцыя транслявалася праз відэакамэру на зямлю, касманаўты таксама пазавалі для здымкаў.  Назад паходню плянуюць вярнуць 11 лістапада. Менавіта ад яе будзе запальвацца агонь сочынскай алімпіяды-2014.
XS
SM
MD
LG