Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даеш вуліцу Каліноўскага замест Таможнай


Берасьцейскі гарвыканкам заклікаў дасылаць прапанавы па назве новай вуліцы, пабудаванай ў раёне Берасьцейскай крэпасьці.

"Малады фронт" прапануе назваць вуліцу імем Кастуся Каліноўскага . Раней вуліцу зьбіраліся назваць "Таможнай", але назву пасьля ўмяшаньня грамадзкасьці забракавалі: гучаньне назвы на дзьвюх мовах значна б адрозьнівалася.

"Малады фронт" прыводзіць некалькі аргумэнтаў , чаму б вуліцы пасавала імя Каліноўскага. Так, падчас паўстаньня Каліноўскага паўстанцы дзейнічалі ў тым ліку ў ваколіцах гораду. Пасьля яго здушэньня ўзятых ў палон удзельнікаў трымалі ў вязьніцы на тэрыторыі крэпасьці. Маладафронтаўцы заклікаюць падтрымаць сваю прапанову назваць вуліцу ў Берасьці ў гонар Кастуся Каліноўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG