Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менску ў Вільню і назад паляцяць самалёты «Белавія»


З 19 сьнежня па маршруце Менск-Вільня-Менск пачнуцца рэгулярныя палёты самалётаў нацыянальнага авіаперавозчыка «Белавія».

Колькі будуць каштаваць квіткі? Паводле прэсавай службы авіякампаніі, квіткі эканомклясы туды і назад будуць каштаваць 62 эўра. Час палёту ў адзін бок — 40 хвілін. Рэгулярнасьць рэйсаў — 8 разоў на тыдзень. Для палётаў будуць ужывацца пераважна самалёты CRJ 100/200 («Бамбардзье) канадскай вытворчасьці.

«Супрацоўніцтва паміж беларускім авіяперавозчыкам і Віленскім міжнародным аэрапортам дазволіць разьвіваць авіязносіны паміж дзьвюма дзяржавамі, а таксама павялічыць транзытны пасажырапаток празь Менск», — цытуе БЕЛТА прадстаўнікоў «Белавія».

На сёньня авіаперавозак паміж Менскам і Вільняй няма. Самы дарагі квіток на папулярны цягнік «Менск-Вільня» каштуе 280 тысяч рублёў, альбо каля 30 даляраў ЗША ў адзін бок. Самыя танныя квіткі можна набыць за меней як 20 даляраў. У выходныя і перадсьвяточныя дні цягнікі, якія злучаюць Менск і Вільню, ідуць перапоўненыя.
XS
SM
MD
LG