Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сувэніры з сымболікай ЧМ-2014 па хакеі будуць пастаўляць толькі са Швэцыі


Эмблема

Эмблема

Беларускія тавары з сымболікай чэмпіяната сьвету па хакеі да 9 лютага 2014 году прыбяруць з прылаўкам сувэнірных крамаў.

Ім на замену зьявяцца сувэніры, вырабленыя швэдзкай фірмай, якая заключыла кантракт з Міжнароднай фэдэрацыяй хакея.

Пры гэта паведаў старшыня фэдэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін, якога цытуе газэта «Рэспубліка».

Паводле Яўгена Ворсіна гаворка ідзе пра 26 відаў беларускіх тавараў, ў тым ліку нататнікаў, кубкаў, маек, сьцяжкоў з эмблемай і талісманам чэмпіянату. Гэтыя тавары беларускай вытворчасьці маюць права зьявіцца ў беларускіх крамах толькі пасьля заканчэньня спаборніцтваў, гэта значыць ў траўні будучага году.

«Інакш на нас будуць накладзеныя велізарныя штрафы. Мы прасілі пайсьці нам на сустрач і дазволіць гандляваць вырабленай ў нас прадукцыяй да паступленьня эксклюзіўнай, але атрымалі адмову. Бо гэта супярэчыць міжнароднай практыцы», -- сказаў Яўген Ворсін.

Некаторымі беларускімі таварамі з сымболікай ЧМ-2014 ўсё ж будзе дазволена гандляваць з лютага, але па-за межамі фан-зон і спартовых арэн. Сярод іх маркі, флікеры, капэрты,сурвэткі, мыла, наборы для саўн, прадукты харчаваньня.
XS
SM
MD
LG