Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праехаць у маскоўскім мэтро можна за 30 прысяданьняў


У Маскве зьявіўся аўтамат, які выдае пасажырам білет на адну паездку ў мэтро за 30 прысяданьняў. Такім чынам стартаваў праект «Алімпійскія перамены» Усерасейскага конкурсу ідэяў, які павінен прынесьці элемэнты спорту ў штодзённае жыцьцё. Праект падтрымалі Алімпійскі камітэт Расеі і кампанія Visa, якая зьяўляецца партнэрам гульняў у Сочы-2014.

У холе станцыі мэтро Выставачная зьявіўся аўтамат, які выдае пасажырам білеты не за 30 рублёў, а за 30 прысяданьняў. З дапамогай сучасных тэхналёгій прылада рэагуе на рухі чалавека і падлічвае колькасьць прысяданьняў. Аўтамат будзе працаваць да 3 сьнежня.
XS
SM
MD
LG