Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўганараваў фільм «Лука» (Украіна-Беларусь) прызам «За гуманізм і духоўнасьць у кіно».

Рэжысэр Аляксандар Пархоменка ня змог прысутнічаць на цырымоніі. Узнагароду атрымаў прадусар Алег Сытнік, перадае БЕЛТА.

У Менску завяршаецца XX міжнародны кінафэстываль «Лістапад».

Поўнамэтражны фільм апавядае пра асьветніка Луку, вядомага хірурга Валянціна Война-Ясянецкага. Ён нарадзіўся 135 гадоў таму ў Керчы. За навуковыя адкрыцьці ў мэдыцыне быў уганараваны Сталінскай прэміяй, а за палітычныя перакананьні тройчы перажыў арышт і ссылку. У 1995-м Луку кананізавала праваслаўная царква.
XS
SM
MD
LG