Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 9 лістапада: канец «Лістападу», зноў мае выйсьці на волю Зьміцер Дашкевіч


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У менскім кінатэатры «Цэнтральны» адбудзецца адкрыты круглы стол, прысьвечаны вынікам 20-га міжнароднага кінафэстывалю «Лiстапад». Пачатак а 10-й гадзіне.

Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч выйдзе на волю пасьля трох сутак арышту ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Прыблізны час – 12.00.

У кніжнай краме «логвінаЎ» адбудзецца другая імпрэза фэстывалю «Лятучы стол Караткевіча» – прэзэнтацыя дзіцячага коміксу Адама Глобуса «Дзікае паляваньне і кароль Стах». Майстар-клясу для дзяцей правядзе мастачка Натальля Гарачая. Пачатак а 14-й. Уваход вольны.

У Баруйску на вуліцы Кастрычніцкай, 173а адбудзецца сустрэча зь лідэрамі аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам. Пачатак у 15.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1938 – нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром («Крышталёвая ноч»).

1941 – нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір.

1953 – Камбоджа здабыла незалежнасьць.

1989 – пачаўся дэмантаж Бэрлінскае сьцяны.

1991 – Джахар Дудаеў абраны першым прэзыдэнтам Чачэніі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1789 – Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818 – Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922 – Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

У гэты дзень памёрлі:

1737 – Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 – Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

1941 – Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзяяч.

1952 – Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.

1970 – Шарль дэ Голь, выбітны францускі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Я прыйшоў да высновы, што палітыка занадта сур'ёзная справа, каб давяраць яе палітыкам.

Шарль дэ Голь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG