Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6–7% насельнікаў Беларусі церпяць на дэпрэсію


Чырвоны колер — найбольш «дэпрэсіўныя» краіны, блакітны — менш дэпрэсіўныя
Чырвоны колер — найбольш «дэпрэсіўныя» краіны, блакітны — менш дэпрэсіўныя

Жыхары краінаў Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі пакутуюць ад дэпрэсіі болей, чым людзі ў іншых рэгіёнах плянэты. Беларусь уваходзіць у групу краінаў, дзе на дэпрэсію церпяць 6–7% насельніцтва краіны.

Беларусь — у адной групе з Расеяй. А вось сытуацыя ў Літве лепшая — там гэты паказьнік складае 4,5–5%. Украіна і Польшча ўвайшлі ў групу краінаў з паказьнікам 4% і меней.

Найбольш дэпрэсіўная краіна — Аўганістан (кожны пяты), найменш дэпрэсіўная — Японія (менш за 2,5% насельніцтва).

У сьпіс самых дэпрэсіўных краінаў таксама ўваходзяць Эрытрэя, Руанда, Батсвана, Габон, Харватыя, Нідэрлянды і Гандурас.

Навукоўцы з унівэрсытэту Квінслэнду (Аўстралія) выявілі, што дэпрэсія — другая паводле значнасьці прычына інваліднасьці.

Дэпрэсія — гэта псыхічнае расстройства, якое характарызуецца зьніжэньнем настрою і стратай здольнасьці перажываць радасьць, парушэньнямі мысьленьня (нэгатыўныя думкі, пэсымістычны погляд на падзеі), замаруджанасьцю рухаў. Пры дэпрэсіі зьніжаная самаацэнка, назіраецца страта цікавасьці да жыцьця і звыклай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG