Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Кіргізстан


За савецкім часам гісторыю Кіргізстану не выкладалі ў школах як асобны прадмет.

Таму пры падрыхтоўцы новых навучальных дапаможнікаў адмыслоўцы сутыкнуліся з праблемай недахопу дакладнай інфармацыі пра мінулае краіны. Часткова яе папоўнілі вуснымі зьвесткамі, якія перадаваліся з пакаленьня ў пакаленьне, кажуць кіргізскія гісторыкі.

Цяпер падрыхтоўка падручнікаў гісторыі для ўсіх клясаў сярэдняй школы амаль завершана.

Але новыя падручнікі задавольваюць ня ўсіх. Часьцей за ўсё спрачаюцца пра калянізацыю Кіргізстану Расеяй, нацыянальна-вызваленчую барацьбу ў 1889-м і 1916-м гадах, а таксама пра пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў.

Аўтарам закідаюць рэзкія і эмацыйныя фармулёўкі. Тыя настойваюць, што проста адлюстроўваюць гістарычныя факты.
XS
SM
MD
LG