Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Узбэкістан


Пасьля атрыманьня незалежнасьці курс выкладаньня гісторыі ва Ўзбэкістане быў радыкальна перагледжаны.

Адным з асноўных пытаньняў гісторыі, трактоўка якіх памянялася, стала роля Расеі ў нацыянальнай гісторыі Ўзбэкістану савецкага і дасавецкага пэрыяду.

Ключавыя падзеі тут — захоп тэрыторыі сучаснай Цэнтральнай Азіі Расейскай імпэрыяй, пэрыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў, наступнае дзесяцігодзьдзе гэтак званага руху басмачоў, барацьба савецкай улады з ісламам, эмансыпацыя жанчын, сталінскія рэпрэсіі, насаджэньне монакультуры бавоўны, якое прывяло да высыханьня Аралу.

Выдадзены ў 2001 годзе падручнік для 9-х клясаў «Гісторыя Ўзбэкістану (другая палова XIX ст. — пачатак XX ст.)» выклікаў рэзкую крытыку з боку і мясцовых гісторыкаў расейскага паходжаньня, і расейскіх навукоўцаў. Свае прэтэнзіі выказала нават расейская амбасада ў Ташкенце.

Пад ціскам амбасады падручнік у 2003 годзе канфіскавалі з школаў і замянілі на іншы, больш памяркоўнага зьместу.

Але ўсё ж погляд, што заваёва Расеяй Туркестану і наступны савецкі пэрыяд адыгралі пераважна адмоўную ролю ў разьвіцьці рэгіёну, дамінуе і ў афіцыйнай гістарычнай дактрыне, і ў падручніках па гісторыі Ўзбэкістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG