Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Казахстан


У Казахстане ў 2013 годзе пачалі складаць два базавыя падручнікі гісторыі: першы будзе ўключаць у сябе пэрыяд ад старажытных часоў да сёньняшняга дня, другі будзе больш падрабязна распавядаць пра найноўшую гісторыю краіны. Чарнавыя варыянты новых навучальных дапаможнікаў мяркуецца вынесьці на абмеркаваньне грамадзкасьці.

Пасьля распаду СССР новы курс гісторыі Казахстану быў паўсюль уведзены ў школах у 1992 годзе. Але паўнавартаснага падручніка не было, і на працягу некалькіх гадоў настаўнікі карысталіся акадэмічнымі выданьнямі і манаграфіямі казахстанскіх і расейскіх навукоўцаў, разьлічанымі зусім не на школьную аўдыторыю.

У створаных пазьней першых школьных падручніках гісторыі былі карэнным чынам перагледжаныя такія тэмы, як уваходжаньне Казахстану ў склад Расейскай імпэрыі, паўстаньне 1916 году, пры здушэньні якога зьнішчаліся цэлыя аулы, працэс калектывізацыі, які прывёў да сьмерцяў сотняў тысячаў прадстаўнікоў карэннага насельніцтва, рэпрэсіі 1930-х гадоў і іншыя тэмы, якія лічыліся раней забароненымі.

У новых падручніках дадзена нэгатыўная ацэнка працэсу «русыфікацыі» Казахстану ў 50–60-х гадах, калі колькасьць нацыянальных школаў зьвялася да мінімуму і бальшыня насельніцтва навучалася на расейскай мове.
XS
SM
MD
LG