Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Армэнія


За савецкім часам у Армэніі гісторыю СССР вывучалі зь пятага па дзясяты клясы, а курс «Гісторыя армянскага народу» быў разьлічаны ўсяго на два гады, дый падручнікі былі значна меншыя паводле аб’ёму.

Пасьля развалу Савецкага Саюзу школьнікі сталі вывучаць курсы «ўсеагульнай гісторыі» і «гісторыі армянаў».

Пры гэтым абодва курсы збудаваныя так, што іх галоўная тэма — гісторыя армянаў, пададзеная на агульным фоне ўсясьветнай гісторыі.

У савецкіх падручніках уступленьне на тэрыторыю Армэніі XI Чырвонай арміі, якое прывяло да ўсталяваньня там савецкай улады і заканчэньня двухгадовага (1918–1920 гг.) пэрыяду незалежнасьці, падавалася як найважнейшая падзея ў вызваленьні армянскага народу.

У сучасных падручніках бальшавізацыя Армэніі ўяўляецца як вымушаны крок, выкліканы «неспрыяльнай міжнароднай сытуацыяй, нападам Турцыі ў верасьні 1920 году без абвяшчэньня вайны», — тлумачыць дэкан факультэту гісторыі Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Эдзік Мінасян.

Школьнікаў знаёмяць з гісторыяй узаемаадносінаў з суседнімі краінамі, тэрытарыяльнымі спрэчкамі і збройнымі канфліктамі апошніх гадоў.

У савецкіх падручніках тэму генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі абміналі. Цяпер жа зьвесткі пра дзеяньні турэцкіх уладаў, ад якіх загінула каля 1,5 мільёна чалавек, школьнікі праходзяць у восьмым клясе.

У постсавецкіх падручніках зьявілася інфармацыя пра сталінскія рэпрэсіі, пра карабахскі рух, які паспрыяў развалу СССР.

Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што падручнікі варта было б напісаць у больш патрыятычных колерах, іншыя лічаць недахопам адсутнасьць іншых, акрамя армянскіх, пунктаў гледжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG