Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Беларусь


Выкладаньне школьнікам гісторыі ў Беларусі рэглямэнтуецца дакумэнтам пад назвай «Канцэпцыя вучэбнага прадмету «Ўсясьветная гісторыя. Гісторыя Беларусі». Асноўная задача прадмету — даць вучням сыстэматычныя веды пра ўсясьветны гістарычны працэс і месца ў ім Беларусі. Той жа дакумэнт абавязвае настаўніка выхоўваць «грамадзяніна і патрыёта Айчыны».

Беларускія падручнікі гісторыі, створаныя ў пэрыяд распаду СССР, былі пазьней перапісаныя. У новых улічана патрабаваньне прэзыдэнта Лукашэнкі, гісторыка паводле адукацыі, не ачарняць савецкіх кіраўнікоў, «уключаючы Ёсіфа Вісарыёнавіча Сталіна».

Шэраг беларускіх дасьледчыкаў за публікацыю кніг, у якіх выкладаньне гістарычных падзеяў ішло насуперак патрабаваньням цяперашніх уладаў, страцілі працу.
XS
SM
MD
LG