Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Латвія


Латвійскія падручнікі складаюцца паводле стандартаў адукацыі і на загад ураду. Існуе пэўнае кола тэмаў, якія павінны быць абавязкова прадстаўленыя ў дапаможніках. Але адзінай інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў, якая павінна была б быць уключана ў падручнікі гісторыі, не існуе.

Адзіная палітычная лінія, якую дасьледчыкі прызнаюць абавязковай, — канцэпцыя правапераемнасьці ўсіх дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Маецца на ўвазе, што латвійская дзяржава была заснаваная ў 1918 годзе, у 1940 годзе яна была незаконна ўключана ў склад СССР, а ў 1991-м была адноўлена незалежнасьць.

Аўтары падручнікаў і дасьледчыкі мяркуюць, што падаюць школьнікам факты і меркаваньні розных бакоў, а высновы прапануецца рабіць вучням.

Але падбор фактаў застаецца за аўтарамі падручнікаў.
XS
SM
MD
LG