Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Літва


Пасьля 1990 году ў Літве напісалі новыя падручнікі па гісторыі. Асноўныя зьмены закранулі зьмест і інтэрпрэтацыю фактаў, зьвязаных з падзеямі 1940 году, калі краіна была гвалтоўна ўключана ў склад Савецкага Саюзу, з пэрыядам кіраваньня Сталіна і наагул з савецкімі часамі.

Яшчэ ў 1989 годзе была распрацавана новая канцэпцыя навучаньня. Курс усёй гісторыі праходзяць на працягу школьнага навучаньня тройчы, але шторазу шырэй і глыбей.

У першыя гады незалежнасьці Міністэрства адукацыі вельмі шмат увагі аддавала праграмам вывучэньня гісторыі ў школах — былі створаныя адмысловыя камісіі, якія спраўджвалі кожны падручнік.

Цяпер у справе выданьня новых падручнікаў гісторыі міністэрства не адыгрывае практычна ніякай ролі — толькі выдзяляе грошы на іх набыцьцё.

Усе адукацыйныя праграмы дэкляруюць, што гісторыя Літвы — частка гісторыі Эўропы і сьвету, кажа Эвалдас Баконіс, аўтар дзевяці падручнікаў гісторыі:

«У школах практычна не засталося асобных курсаў гісторыі Літвы. Гэта азначае, што акцэнт ставіцца на шырокі кантэкст. Ёсьць і іншая скрайнасьць: гісторыя сьвету нярэдка ўяўляецца прыдаткам да гісторыі Літвы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG