Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Азэрбайджан


Экспэрт у галіне адукацыі Набаталі Гуламаглу ў інтэрвію Бі-бі-сі заявіў: «Тыя, хто піша нашы падручнікі, схільныя да папулісцкіх настрояў, яны падаюць выдуманыя і нелягічныя рэчы як неабвержны факт. Палітычная пазыцыя таксама моцна на гэта ўплывае. Аўтары падручнікаў мяркуюць, што такім чынам служаць людзям, але яны не разумеюць сапраўднага значэньня гэтых словаў. Яны не незалежныя», — кажа экспэрт, які ўваходзіў у групу, што займалася маніторынгам падручнікаў, выдадзеных у Азэрбайджане.

Паводле словаў Гуламаглу, пэўныя аўтары і выдавецтвы маюць манаполію на пісаньне падручнікаў гісторыі.

Пры гэтым пра савецкія часы імкнуцца пісаць асьцярожна, баючыся пашкодзіць адносінам з Расеяй:

«Тое, як савецкі пэрыяд гісторыі быў прадстаўлены ў падручніках, ніколі не адлюстроўвала сапраўднай гісторыі тых часоў. Ня трэба перабольшваць ці спрабаваць апісваць тыя часы ў рамантычным ключы».
XS
SM
MD
LG