Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Эстонія


Часьцей за ўсё дыскусіі ў сучаснай Эстоніі ўзьнікаюць вакол асьвятленьня ў падручніках дзьвюх тэмаў: анэксіі Эстоніі Савецкім Саюзам у 1940-м годзе і ўдзелу эстонскіх вайскоўцаў у Другой усясьветнай вайне пераважна на нямецкім баку.

Дактарант Інстытуту гісторыі Талінскага ўнівэрсытэту, выкладчык гісторыі і завуч талінскай Ласнамяэскай гімназіі Ігар Капыцін кажа:

«Акупацыя ня можа доўжыцца 50 гадоў. Была анэксія, пасьля чаго Эстонію ўвялі ў склад СССР як саюзную рэспубліку. Але добраахвотным далучэньнем ніяк нельга назваць увод на тэрыторыю краіны войскаў іншай дзяржавы і незаконныя выбары ў парлямэнт, які і прыняў пастанову аб далучэньні. На мапе Эўропы да 1940 году была незалежная дзяржава Эстонія, а пасьля яна зьнікла».

Паводле Капыціна, удзел эстонскіх вайскоўцаў у Другой усясьветнай вайне на баку Нямеччыны эстонскія гісторыкі тлумачаць тым, што нямецкая акупацыя ня так адштурхоўвала, як савецкая.

«Пра расстрэлы габрэяў пераважная большасьць насельніцтва ня ведала, затое ў многіх былі родныя, якіх савецкая ўлада дэпартавала. Так было ня толькі ў Эстоніі, але і ў іншых краінах, дзе людзі былі заціснутыя паміж Сталіным і Гітлерам, як паміж молатам і кавадлам, і выбіралі тое з двух пеклаў, якое здавалася меншым. Да таго ж эстонцы спадзяваліся, што паўторыцца сытуацыя 1918 году — калі адна ўлада сыдзе, а другая яшчэ не пасьпее вярнуцца, узьнікне шанец для аднаўленьня незалежнай Эстоніі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG