Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны тайфун абрынуўся на ўзьбярэжжа Філіпінаў


Улады асьцерагаюцца, што магутны тайфун можа стаць прычынай сур’ёзных разбурэньняў.

Тайфун «Хаян», які называюць самым магутным у сьвеце трапічным штормам сёлета, дасягнуў ўзьбярэжжа Філіпінаў.

Паводле ацэнак цэнтра па назіраньні за тайфунамі ВМФ ЗША, хуткасьць ветру ў момант набліжэньня да філіпінскай выспы складае 314 кілямэтраў у гадзіну.

У 4.40 раніцы па мясцовым часе трапічны шторм абрынуўся на востраў Самар ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, прыкладна ў 60 км ад гораду Гуйюан.

Агенцтва Ройтэр перадае, што вышыня хваляў ля ўзьбярэжжа астравоў Самар і Лейта дасягае пяці мэтраў.

Улады асьцерагаюцца, што магутны тайфун можа стаць прычынай сур’ёзных разбурэньняў. Парушаны авіязносіны, адменены рэйсы паромаў.

Паведамленьняў аб ахвярах пакуль не паступала, аднак сувязь з некаторымі рэгіёнамі адсутнічае.

Напярэдадні на Філіпінах былі эвакуіраваны некалькі тысяч жыхароў прыбярэжных раёнаў.

У шэрагу гарадоў зачыненыя школы і грамадзкія ўстановы, а рыбалоўным судам загадана вярнуцца да берага.

Гэтаму тайфуну прысвоена вышэйшая, пятая катэгорыя па шкале ураганаў Сафіра-Сімпсана.

«Хаян» — ужо дваццаць пяты па ліку тайфун, які дасягнуў у гэтым годзе тэрыторыі Філіпінаў.
XS
SM
MD
LG