Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч – за маладога канкурэнта Лукашэнку


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Пра гэта кіраўнік руху «За Свабоду» казаў на сходзе актывістаў арганізацыі пад Мядзелем.

Палітык у сваім выступу адзначыў, што «ў такім стане, як сёньня, дэмсілы яшчэ не былі».

Старшыня руху «За Свабоду» перакананы, што сытуацыя ня зьменіцца, «пакуль мы ня скажам, чаго хочам і якія мэты ставім на кампанію. Можна мэтай назваць падвышэньне рэйтынгу папулярнасьці і вядомасьці сваёй партыі ці арганізацыі. Але кансалідацыі тады ня будзе. Мэта можа быць мэркантыльнай – грошы. Натуральна, і ў такім разе ня будзе аб’яднаньня. На маю думку, нам трэба дбаць пра ўзмацненьне пазыцый усіх дэмакратычных сілаў і раскруціць на лідэра чалавека, якога мы ня «зьнішчым» адразу пасьля выбараў. Я выступаю за тое, каб гэта быў адносна малады чалавек. Маладых і прыстойных хапае. Але разам з тым важная і біяграфія. Бо людзі часта пытаюць: «А чым ён кіраваў, чаго дасягнуў?». Што праўда, гэта зрабіць складана. Дый прыклады Чыгіра, Марыніча, Казуліна паказваюць, чым гэта можа скончыцца, калі ў вялікую палітыку пойдзе асоба з уладных колаў з досьведам кіраваньня», – заявіў Мілінкевіч.

Ён таксама зазначыў, што «калі ў электаральнай кампаніі 2015 году будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, выбараў ня будзе».

«Галоўнае – выйграць выбары пасьля Лукашэнкі. Выйграць на карысьць эўрапейскага выбару! Таму руху неабходна актывізаваць працу ў кірунку эўрапеізацыі Беларусі», – сказаў палітык сваім паплечнікам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG