Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксееў: Слава толькі Богу, а не гэтаму вар’яту


43-гадовы драматург Валеры Аляксееў з Бабруйска, які прыйшоў на афіцыйнае сьвяткаваньне 7 лістапада на цэнтральнай плошчы ў горадзе з плякатам «Слава Богу!», патлумачыў карэспандэнту «Свабоды» матывы свайго ўчынку і распавёў як на яго рэагавалі мясцовыя ўлады.

Аляксееў: «Да мяне падышлі не звычайныя міліцыянты, а палкоўнікі, пагутарылі, пашпарт праверылі. Я зьняў шапку, а яны зьверылі з фотаздымкам. Яны неяк без ахвотны падышлі і не хацелі мяне арыштоўваць. Проста ім там з гарвыканкаму паказалі, кіўнулі галавой, яны і падышлі, пастаялі са мной. Яны казалі, каб я згарнуў плякат. Але ўрэшце плякат застаўся ў мяне. Я зь ім прыйду яшчэ ў наступным годзе», — распавёў карэспандэнту Свабоды Валеры Аляксееў.

Карэспандэнт: «Вы кажаце, што не ўпершыню з такім плякатам выходзіце, чаму?»

Аляксееў
:«Ды хопіць гэтага вар’яцтва. Я ў гэту гульню гуляў, пакуль быў малады. Але мне ўжо 43 гады і неяк дзецям трэба тлумачыць для чаго тут зьбіраюцца дзядзі. Хто гэты чалавек на помніку. Вось я тлумачу дзецям і разумею, што гэта вар’яцтва. Прэзыдэнт сказаў, што гэта трагедыя, дык ня трэба ж усьміхацца і радавацца, калі гэта трагедыя».

Карэспандэнт: «А чаму менавіта гэтыя словы — «Слава Богу!»

Аляксееў:«Я лічу, што калі «Слава КПСС», то можа быць толькі «Слава Богу!» А па другое, я вернік, а яны адразу забілі ў Бабруйску 140 сьветароў. Бацюшкі ведаюць, але я ў іх блаславеньня не прашу, бо ведаю, што яны яго мне не дадуць. Таму я ціхенька стаю з плякатам і не хачу сварыцца. Я проста паказаў, што слава толькі Богу, а не гэтаму вар’яту, які ненавідзеў славянскі народ. А яму стаіць помнік на цэнтральнай вуліцы. Гэта павінна скончыцца. Я хачу, каб бабруйчане перасталі гуляць у гэтую вар’яцкую гульню. Бо што тлумачыць дзецям? Калі гэта трагедыя, то трэба гараваць. Давайце пойдзем да помніка рэпрэсаваным. Чаму да Леніна ходзяць і не гаруюць?"

Карэспандэнт: «А што на афіцыйным мітынгу на плошчы ў Бабруйску радаваліся?Хто радаваўся?»

Аляксееў: «Ды ўсе з усьмешкамі ішлі, нібыта ня ведаюць, што гэта трагедыя. Прэзыдэнт жа ўсім тлумачыць, што гэта трагедыя. А яны не слухаюць прэзыдэнта».

Валеры Аляксееў дадаў: «Фашызм ня пройдзе!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG