Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд пастанавіў, што геі з афрыканскіх краін, якія сутыкнуліся з рызыкай рэальнага пазбаўленьня волі, могуць прасіць прытулку ў краінах Эўразьвязу.

Нідэрлянды запыталі ў суду рашэньня аб тым, ці могуць разглядацца тры прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў з Сьера-Леонэ, Уганды і Сэнэгалу як члены сацыяльнай групы, перасьледаванай на радзіме.

Суд пастанавіў, што геяў у некаторых афрыканскіх краінах сапраўды можна кваліфікаваць як перасьледаваную групу.

У той жа час суд пакінуў на погляд ураду рашэньне аб тым, ці рэальная рызыка перасьледу на радзіме з-за сэксуальнай арыентацыі чалавека, які запытаў аб прытулку.

Гомасэксуальныя дзеяньні лічацца супрацьзаконнымі ў большасьці афрыканскіх краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG