Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можа, якая сьмерць Леніна? Ня ведаю, што за сьвята»


На сталічнай Плошчы Незалежнасьці 7 лістапада з разьбежкай у часе адбылося некалькі акцыяў, прымеркаваных да 96-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Па традыцыі а 10-й раніцы прыйшлі прадстаўнікі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі. А палове на 11-ю пад вялізным чырвоным сьцягам на плошчу прыйшлі так званыя «сталіністы». Аб 11-й гадзіне ля помніка Леніну кароткі мітынг правялі прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

Першымі пад акампанемент ваеннага аркестру арганізавана ўсклалі кветкі да помніка Леніну прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, афіцыйных прафсаюзаў, піянэры, курсанты, сувораўцы, а таксама паслы Кубы і Віетнама. З кароткай прамовай выступіў лідар Камуністычнай партыі Беларусі, намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка, які казаў пра тое, наколькі важнае гэта сьвята для Беларусі, і што —цытую — «Такія майстры мастацтва, як Якуб Колас і Янка Купала, падтрымлівалі савецкую ўладу».

Шмат людзей сталага веку, па-сьвяточнаму апранутыя, зь кветкамі цягам дня прыходзяць да помніка Леніну самі. 94-х гадовы Васіль Маладцоў прыйшоў у парадным строі, у беласьнежнай кашулі з гальштукам -«бабачкай». Кажа, што спачатку хадзіў у гэты дзень арганізавана, на парады і дэманстрацыі, а апошнія гадоў 20 — самастойна. Называе сябе шчырым бальшавіком-ленінцам:

«Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя — гэта радасьць і надзеі ўсіх прагрэсіўных людзей. Я лічу, што гэта сьвята велічы Ўладзімера Ільіча Леніна, які быў геніем ва ўсіх сэнсах».

Прыходзілі да помніка Леніну і замежнікі, прычым, ня толькі дыпляматы з Кубы і Віетнаму:

«Я Анджэй Дарыяновіч. Я прэзыдэнт Фонду аховы навакольнага асяродзьдзя з Польшчы. Сёньня вялікае сьвята, і прышлі мы сюды, каб ушанаваць памяць Леніна. Многія краіны ўтварыліся дзякуючы таму, што гэтыя зьмены прыйшлі».

Аб 11-й раніцы на плошчу прышло некалькі дзясяткаў сябраў Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Лідэр партыі " Сяргей Калякін захварэў, згубіў голас. Каля помніку Леніну выступіў ягоны намесьнік Валер Ухналёў, павіншаваў партыйцаў са сьвятам:

«Усё ж такі тыя прынцыпы, якія вылучаліся пры зьдзяйсьненьні Кастрычніцкай рэвалюцыі — прынцыпы роўнасьці, свабоды, яны актуальныя і зараз, яны застаюцца асноўнымі прынцыпамі для нашай партыі, і мы змагаемся за іх увасабленьне ў жыцьцё. І лічым, што яны прывядуць чалавецтва да больш справядлівага і сумленнага ўладакаваньня сьвету.

Мы, наша партыя — лічым, што беларуская дзяржаўнасьць узнікла дзякуючы падзеям кастрычніка 1917 года».

А вось моладзь даволі цьмяна ўяўляе, нават калі была Кастрычніцкая рэвалюцыя:

XS
SM
MD
LG