Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня вырашальны дзень у Вярхоўнай Радзе. Ці прымуць закон, які дазваляе Юліі Цімашэнцы выехаць, і падпішуць Дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам, ці не. Апазыцыя ладзіць шэсьце

Актывісты апазыцыйных палітычных сілаў пачалі ў Кіеве шэсьце ад Эўрапейскай плошчы ў Вярхоўную Раду.

Прадстаўнікі «Бацькаўшчына» , Украінскага дэмакратычнага альянсу за рэформы (УДАР) і іншых апазыцыйных сілаў накіраваліся ў парлямэнт з патрабаваннем прыняць законапраекты, якія дазваляюць лекаваньне былога прэм’ера Юліі Цімашэнкі за мяжой і такім чынам адкрываюць Украіне шлях да эўраінтэграцыі.

Сёньня Вярхоўная Рада павінна разгледзець законапраекты аб лекаваньні асуджаных за мяжой, рашэньне па якіх можа вызначыць мэханізм вызваленьня былога прэм’ера Юліі Цімашэнкі.

Чакаецца, што на пасяджэньні парлямэнту будуць прысутнічаць сябры назіральнай місіі Эўрапарлямэнту па справе Юліі Цімашэнкі Пат Кокс і Аляксандар Квасьнеўскі, якія прыбылі ва Ўкраіну ў сераду.

Вызваленьне Цімашэнкі зьяўляецца адной з фактычных умоваў Эўразьвязу для заключэньня з Украінай пагадненьня аб асацыяцыі на саміце «Усходняга партнэрства» напрыканцы лістапада ў Вільні.
XS
SM
MD
LG