Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Упершыню ў музычнай гісторыі нашай краіны беларускі артыст сабраў самую буйную пляцоўку. Аншлягавы канцэрт Макса Каржа прайшоў у «Мінск-Арэне». 15 тысяч фанатаў хорам сьпявалі ўсе песьні.

Цяпер Макс Корж сьпявае па-расейску пра зразумелыя кожнаму маладому чалавеку праблемы — каханьне, сэкс, алькаголь, спорт. Гэтаму прысьвечаны апошні альбом сьпевака «Жыць у кайф». Пра яго музычны крытык Сяргей Будкін напісаў: «Макс адстаяў гонар і годнасьць усёй беларускай поп-cцэны ды запісаў альбом, які выглядае недасягальнай вяршыняй для ўсёй нашай музыкі пачатку новага стагодзьдзя. Тут усё зроблена прадумана».

Макс Корж некалі жыў у Лунінцы і чытаў разам з гуртом LunClan сур’ёзную і ня вельмі рэп-музыку па-беларуску. Удзельнічаў і ў некаторых іншых праектах.

LUNCLAN. Краіна мараў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG