Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Twitter сёньня пачынае прадаваць уласныя акцыі


Сёньня на нью-ёркскай фондавай біржы пачнецца гандаль акцыямі амэрыканскай кампаніі Twitter — найбуйнейшага ў сьвеце сэрвісу мікраблогаў. Напярэдадні фірма абвясьціла цану акцыяў, якія разьмяшчаюцца ўпершыню. Яна складзе 26 даляраў за кожную.

Усяго на продаж будзе выстаўлена 70 мільёнаў акцый. Кампанія разьлічвае прыцягнуць каля 1,8 мільярда даляраў. Калі акцыі ўтрымаюцца на гэтым узроўні, капіталізацыя кампаніі дасягне 18 мільярдаў даляраў.

Тэхналёгія разьмяшчэньня мікраблогаў, якой карыстаецца Twitter была распрацавана заснавальнікамі фірмы ў 2006 годзе і першапачаткова прызначалася толькі для ўнутраных кантактаў паміж супрацоўнікамі.

Сёньня паслугамі Twitter карыстаюцца каля 500 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Паводле некаторых падліках, больш за палову з гэтай колькасьці зьяўляюцца актыўным карыстальнікамі. Сайт Twitter — адзін з самых наведвальных у сьвеце.

Крыніцамі прыбытку кампаніі зьяўляюцца зборы за разьмяшчэньне рэклямы і доступ да базы дадзеных, якія Twitter дае буйным інтэрнэт — пошукавікам.

Нягледзячы на хуткасьць, зь якой расьце папулярнасьць, кампанія застаецца стратнай, некаторыя інвэстары скептычна ставяцца да яе фінансавых пэрспэктываў, сьцьвярджаючы, што яна яшчэ ня здолела даказаць свае прыбытковасьць.
XS
SM
MD
LG