Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі дня ў жывой Свабодзе з Аленай Радкевіч.

Старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч зноў за кратамі. Яго затрымалі ў Менску падчас збору подпісаў за вяртаньне вуліцы Леніна яе першапачатковай назвы – Францішканская, і асудзілі на трое сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі.

Госьця эфіру – жонка Зьмітра Наста Дашкевіч (Палажанка). Учора стала вядома, што маладая сям’я чакае дзіця.

Слухачоў я прашу адказаць на пытаньне: ці замінае вам тое, што многія вуліцы ў Беларусі названыя ў гонар камуністычных дзеячоў? Вы лічыце, што варта вярнуць ім гістарычныя назвы альбо даць цалкам новыя? Тэлефануйце ў жывы эфір. Тэлефон 651 42 04.
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG