Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых адпусьцілі. У Рубцова адабралі майку


Прыкладна а 15-ай гадзіне стала вядома, што міліцыя затрымала людзей, якія прыйшлі сустракаць з турмы Юрыя Рубцова. Затрыманых адвезьлі у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.

Сярод затрыманых Леанід Кулакоў, Марына Цітова, Вольга Нікалайчык, Павал Вінаградаў, Аксана Сцяпанава, Юрый Рубцоў, Юля Сакалова, журналісты Настасься Рэзьнікава і Вячаслаў Пяшко.

У пастарунку ў іх перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі каля трох гадзінаў. Як распавёў Свабодзе Ілья Дабратвор, у Рубцова зьнялі майку без складаньня пратаколу.

Сам Рубцоў заявіў, што затрыманьні і артыш яго не стрымаюць, што ён далей будзе хадзіць у майцы. У яго такіх маек некалькі.

4 лістапада Юрыя Рубцова арыштавалі на трое сутак. Яго затрымалі 3-га пасьля шэсьця ў Курапаты. Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец». На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.
XS
SM
MD
LG