Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча пасадзілі на трое сутак за непадпарадкаваньне міліцыі


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча арыштавалі на на трое сутак. Яго судзьдзя Цэнтральнага раёну Валеры Есьман прызнаў Дашкевіча вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі.

«Суд прайшоў літаральна за 5 хвілінаў. Сьведкамі былі двое супрацоўнікаў міліцыі. Яны сказалі, што Дашкевіч сядаў на зямлю і адмаўляўся прайсьці ў машыну. Дашкевіч у сваю чаргу сказаў, што прэтэнзіяў ня мае. Ён заклікаў іх сыходзіць з працы, бо яны займаюцца злачыннай дзейнасьцю», — паведаміў Радыё Свабода Барыс Гарэцкі.

«Сьведкі блыталіся ў паказаньнях. Адзін міліцыянт казаў, што Дашкевіч сядзеў на зямлі, другі — што не сядзеў, — дадае жонка Зьмітра Наста Дашкевіч (Палажанка).

«Гэта не нармальна, што ў нашай краіне садзяць толькі за тое, што чалавек зьбіраў подпісы. Зьмітра захацелі ізаляваць напярэдадні 7 лістапада», — кажа Наста.

Дашкевіча затрымалі ў падземным пераходзе на вуліцы Леніна, калі ён зьбіраў подпісы.

3 лістапада, падчас акцыі «Дзяды», «Малады фронт» распачаў збор подпісаў у Савет міністраў і Менгарвыканкам з патрабаваньнем дэкамунізацыі беларускага грамадзтва.

Дэкамунізацыю Беларусі прапануецца пачаць, вярнуўшы цяперашняй вуліцы Леніна ў Менску яе гістарычную назву — вуліца Францішканская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG