Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе вырабляць у Туркменістане бесьпілётнікі


Ізраільскі бесьпілётнік. Архіўнае фота

Ізраільскі бесьпілётнік. Архіўнае фота

Туркменістан і Беларусь пагадзіліся аб супольным будаўніцтве ў Туркменістане заводу бесьпілётных самалётаў.

Аляксандар Лукашэнка паведаміў у аўторак падчас візыту ў Туркменістан, што Беларусь забясьпечыць гэты праект спэцыялістамі ў галіне авіяцыі.

Бесьпілётнікі патрэбныя Туркменістану для «сачэньня за тэрыторыяй, за межамі і за кантрабандай наркотыкаў», сказаў Лукашэнка пасьля сустрэчы з сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым.

Лукашэнка таксама паабяцаў пабудаваць у Туркменістане станцыі абслугоўваньня закупленай у Беларусі сельскагаспадарчай тэхнікі.

Беларусь экспартуе ў Туркменістан трактары, грузавікі, будаўнічую тэхніку, ровары, лекі і харчовыя прадукты.

Туркменістан пастаўляе ў Беларусь бавоўну і лён.

Пра гэта паведамляе агенцтва РИА-Новости.
XS
SM
MD
LG