Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рукапрыкладзтва на Мазырскім НПЗ


Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ

У Мазыры звольнены з працы мэханік 12 цэху нафтаперапрацоўчага заводу, сябра Незалежнага прафсаюзу Іван Шабан зьвярнуўся з пазовам у суд.

Прычына пазову — тое, што начальнік участку Алег Шкурко нанёс яму лёгкія цялесныя пашкоджаньні. Пашкоджаньні зафіксавала судмэдэкспэртыза.

Пазоўнік просіць суд прызначыць начальніку адміністрацыйнае пакараньне.

Па словах заяўніка, лёгкія цялесныя пашкоджаньні яму былі нанесеныя на працы, калі ён паспрабаваў запісаць на мабільны тэлефон чарговыя неабгрунтаваныя прэтэнзіі начальніка.

Разгляд заявы Івана Шабана Мазырскі раённы суд прызначыў на 11 лістапада.
XS
SM
MD
LG