Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск атрымаў запыт аб экстрадыцыі Баўмгертнэра ў Расею


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Генэральная пракуратура Беларусі атрымала з Расеі запыт аб экстрадыцыі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.

«Генпракуратура Беларусі прыступіла да разгляду гэтага запыту»,— сказаў Кісялёў.

Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Баўмгертнэра 22 кастрычніка. Баўмгертнэру ў Расеі завочна выставілі абвінавачаньне паводле артыкула Крымінальнага кодэксу РФ «Злоўжываньне паўнамоцтвамі, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы». У Расеі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Справа Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Ад 26 верасьня Баўмгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго трымаюць у Менску на найманай кватэры.
XS
SM
MD
LG