Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сьвяткуе «кастрычніцкую рэвалюцыю»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з «Днём кастрычніцкай рэвалюцыі», які адзначаецца ў Беларусі 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята.

«Амаль стагодзьдзе аддзяляе нас ад гэтай даты. Але і сёньня Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасьцяў і дэмакратычных свабодаў, не губляе свайго значэньня як знамянальная падзея сусьветнай гісторыі.

Бясплатная адукацыя і мэдыцынскае абслугоўваньне, васьмігадзінны працоўны дзень, ліквідацыя саслоўных прывілеяў, свабода сумленьня і роўнасьць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын — гэтыя і іншыя выгоды, якія здаюцца нам натуральнымі і неад’емнымі, складаюць заваёвы той пары.

Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэньне стала падмуркам, на якім мы пабудавалі сувэрэнную Айчыну — Рэспубліку Беларусь. Дасягненьні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёньня: моцная народная ўлада, якая абапіраецца на сыстэму саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразьвітыя адукацыя, навука і культура — шмат у чым заснаваныя на патэнцыяле, назапашаным у БССР».

Паводле Лукашэнкі, па «добрай традыцыі» 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі:

«У гэтым годзе да гэтага дня ў розных кутках краіны здаюцца ў строй новыя дамы, прамысловыя і сацыяльныя аб’екты — сьведчаньні росту дабрабыту народа. Упэўнены, што гэтае сьвята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі як сымбаль нашага павагі да слаўных традыцый і зьдзяйсьненьняў многіх пакаленьняў».

Сёлета ў Менску да 7 лістапада павінны былі здаць «Чыжоўка-арэну», але будаўнікі не справіліся з задачай Лукашэнкі і заўтра здадуць толькі «першы пускавы комплекс» арэны.

Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі апрача Беларусі сьвяткуюць толькі ў Кыргызстане, усе астатнія постсавецкія рэспублікі ад яго адмовіліся.

У Беларусі ў пэрыяд пасьля атрыманьня незалежнасьці і прыходу да ўлады Лукашэнкі 7 лістапада ніяк не адзначаўся на дзяржаўным узроўні і быў працоўным днём.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG