Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак сьвярджае, што ёй забаранілі ўезд у Беларусь


Ксенія Собчак

Ксенія Собчак

Расейская тэлевядучая Ксенія Сабчак ня зможа бываць у Беларусі. Пра гэта сама Сабчак паведаміла ў сэрвісе Twitter.

Ксенія Сабчак спасылаецца на тое, што Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй нарадзе нібыта запатрабаваў ад падначаленых забараніць ёй уезд у краіну.
Паводле паведамленьняў у СМІ, Лукашэнка быў незадаволены намінацыяй на прэмію «Серебряная калоша», якую ў Расеі ўручаюць за самыя сумнеўныя дасягненьні ў шоў-бізнэсе і грамадзкім жыцьці. Арганізатар прэміі — расейская радыёстанцыя «Сребряный дожджь», а вядучай чарговай цырымоніі і была Ксенія Сабчак.

Аляксандар Лукашэнка перамог ў намінацыі «Плагіят года». Журы прэміі зьвярнула ўвагу на тое, што Лукашэнка капіяваў Уладзіміра Пуціна: пасьля таго, як расейскі прэзыдэнт злавіў на рыбалцы шчупака, Лукашэнка заявіў, што вылавіў 57-кіляграмовага сома, але адпусьціў яго.

Сабчак, якая ўчора сьвяткавала свой дзень нараджэньня, паведаміла ў сваім мікраблогу ў Twitter:

«Лукашэнка абвясьціў мяне пэрсонай нон-грата ў Беларусі. Цяпер на пытаньне: „Самы арыгінальны падарунак на дзень нараджэньня?“ я адказваю НЕ задумваючыся».

Адміністратар Ксеніі Сабчак Натальля паведаміла Свабодзе, што спадарыня Сабчак сьвяткуе свой дзень народзінаў за мяжой і ў Беларусь пакуль не зьбіраецца.

У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі назвалі гэтыя паведамленьні СМІ і заяву Сабчак чуткамі, якія не маюць пад сабой падставаў.

XS
SM
MD
LG