Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абралі новага мэра Нью-Ёрка


Біл дэ Бласіё

Біл дэ Бласіё

Новым мэрам найбуйнейшага горда ЗША абраны прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Біл дэ Бласіё.

На выбарах, якія прайшлі ў аўторак, ён атрымаў упэўненую перамогу над кандыдатам Рэспубліканскай партыі Джо Лотай, атрымаўшы больш за 65 адсоткаў галасоў. На пасадзе мэра дэ Бласіё зьменіць папулярнага Майкла Блумбэрга, мільярдэра і філянтропа, які паводле закону ня мог балятавацца на чацьвёрты тэрмін.

Адначасова з галасаваньнем у Нью-Ёрку выбары ў мясцовыя органы ўлады прайшлі ў шэрагу іншых гарадоў і штатаў краіны.

Губэрнатарам штата Нью-Джэрсі быў пераабраны рэспубліканец Крыс Крысьці, папулярны і харызматычны палітык, якога лічаць патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. Адзначаецца, што за Крысьці прагаласавала таксама большасьць прадстаўнікоў тых дэмаграфічных груп, якія звычайна аддаюць перавагу кандыдатам Дэмакратычнай партыі. Сярод іх — жанчыны, афраамэрыканцы і выхадцы з Лацінскай Амэрыкі.

Нечакана вострая барацьба разгарнулася на выбарах губэрнатара штата Вірджынія, дзе з мінімальнай перавагай перамог кандыдат дэмакратаў ЗША Тэры Макаліф — былы старшыня Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі і блізкі сябар былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.
XS
SM
MD
LG