Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Горад сьвятога Губэрта» Андрэя Філіповіча


Мастак і журналісты

Мастак і журналісты

Так называецца мастацкая выстава, якая адкрылася 5 лістапада ў гарадзенскай прыватнай галерэі «Крыга».

Так называецца мастацкая выстава, якая адкрылася 5 лістапада ў гарадзенскай прыватнай галерэі «Крыга».

Адкрыцьцё выйшла вельмі людным. Гаспадыня галерэі Марыся Мацко падкрэсьліла, што прысутным дарагая гісторыя роднага гораду і яны яе добра ведаюць. Сьвяты Губэрт – сярэднявечны заступнік паляўнічых – таксама апякун Горадні.

На карцінах – званіцы, дахі, вокны, фасады, архітэктурны краявід Горадні. Андрэй Філіповіч прадставіў таксама партрэты двух манархаў: Боны Сфорцы і Стэфана Баторыя. Каралева надала Горадні герб і пячатку. Праўда, гербавая выява напачатку нагадвала люблінскую – казла зь вінаграднай лазою. Пазьней яго замянілі аленем сьвятога Губэрта, які скача цераз агароджу. Кароль Стэфан Баторы працягнуў справу Боны Сфорцы і разбудаваў Горадню, ператварыў у сапраўды каралеўскі горад, зазначыла мастацтвазнаўца Натальля Паўленка.

Андрэй Філіповіч нарадзіўся ў Горадні ў 1974 годзе, скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Ён сябра таварыства польскіх мастакоў пры незарэгістраваным Саюзе палякаў. На адкрыцьці прамовіў кіраўнік таварыства Станіслаў Кічко. Ірэна Валюсь, якая рэдагуе часопіс «Magazyn Polski na uchodźstwie», пажадала мастаку, каб яго карціны куплялі людзі з добрым густам. Яна выказала спадзяваньне, што Андрэя Філіповіча чакаюць слава і папулярнасьць. Дарэчы, некаторыя з прадстаўленых карцін выстаўляліся раней у Польшчы.

Выступоўцы прамаўлялі па-беларуску, па-польску і па-расейску, што характэрна для памежнага гораду.

Выставы, прысьвечаныя апекуну Горадні, у «Крызе» праводзяцца трэці год запар. Сам дзень сьвятога Губэрта прыпадае на 3 лістапада. Сёлета ў гэты дзень упершыню, каб ушанаваць гарадзенскага заступніка, улады наладзілі гарадзкое сьвята.

Андрэй Філіповіч. Фрагмэнты дзьвюх карцін мастака: храмы ХVІІ стагодзьдзя – касьцёлы езуітаў і брыгітак

Андрэй Філіповіч. Фрагмэнты дзьвюх карцін мастака: храмы ХVІІ стагодзьдзя – касьцёлы езуітаў і брыгітак

XS
SM
MD
LG