Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшыя творы Сержука Цімохава ў Палацы мастацтва


6 лістапада ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава памяці выдатнага беларускага мастака Сяржука Цімохава, які памёр пасьля цяжкай хваробы 9 кастрычніка 2012 году.

Пачатак а 18 гадзіне. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з імпрэзы.

«Мы пастараліся сабраць усё лепшае зь яго творчасьці. Зрабіць гэта складана, таму што многія творы разьехаліся па сьвеце. Практычна гэтая выстава адказвае на пытаньне, што гэта за асоба, які гэта мастак. Таму наведаць яе будзе цікава тым, хто мала ведае пра Сержука Цімохава. Лепшае з таго, што ён пасьпеў стварыць, можна будзе пабачыць на выставе», — кажа намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца.

Сяржук Цімохаў нарадзіўся ў 1960г. у вёсцы Кротаў Гомельскай вобласьці.

У 1979 г. скончыў Менскую мастацкую вучэльню.

У 1984 г. скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтва (катэдру манумэнтальнага мастацтва).

З 1986 г. па 1998 г. жыў у Полацку.

З 1999 г. жыў і працаваў Менску.

Cябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 г.

Працаваў ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі (Менск), Музэі сучаснага мастацтва Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расеі (Масква), Музэі М. Шагала (Віцебск), Полацкім мастацкім музэі (Полацак), Галерэі «Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj » (Варшава), Галерэі «Walentowski Galerien» (Дрэздэн), Галерэі «Аxel Babke» (Дрэздэн), Галерэі «Аlla Bulyanskaya» (Масква, Лёндан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за межамі.

Ляўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 г.

Гран-пры 7-га міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Белграда» 2003 г.

Ляўрэат 1-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры 2008 г.
XS
SM
MD
LG